У Беларусі правядуць эксперымент па стварэнні фондаў банкаўскага кіравання

09.03.2010 09:18
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў загад №131 “Пра правядзенне эксперыменту па стварэнні фондаў банкаўскага кіравання”, які прадугледжвае прыцягненне ў эканоміку краіны калектыўных інвестыцый. “Фонд банкаўскага кіравання з'яўляецца новым сродкам прыцягнення сродкаў фізічных і юрыдычных асоб”, — распавялі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

“Сутнасць дзейнасці фондаў банкаўскага кіравання складаецца ў аб’яднанні грашовых сродкаў і каштоўных папер насельніцтва і юрыдычных асоб (рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў) і наступным іх інвеставанні ў аб’екты, пазначаныя ў пастанове “Пра фонд банкаўскага кіравання“, зацверджанай дадзеным указам“, — адзначылі ў прэс-службе прэзідэнта.

“Для дэталёвага вывучэння яго пазітыўных і негатыўных бакоў Нацбанк абраў два найболей падрыхтаваныя банкі — ААТ “Белінвестбанк” і “Прыёрбанк” ААТ, у якіх з першага мая 2010 года да 31 снежня 2012 года і будзе праведзены эксперымент па стварэнні і функцыянаванні фондаў банкаўскага кіравання“, — падкрэслілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнка.

Загад прэзідэнта таксама прадугледжвае, што прыбыткі крэдытораў, атрыманыя “ад удзелу ў фондах банкаўскага кіравання, не з’яўляюцца аб’ектамі падаткаабкладання для вылічэння падаткаў, збораў (пошлін)”. Паводле дакумента, рэгістрацыя правіл фонду і вядзенне рэестру фондаў ускладаецца на Нацыянальны банк.

“Нацбанк да першага сакавіка 2012 года павінен прадставіць прэзідэнту Беларусі інфармацыю пра ход правядзення эксперыменту і прапановы пра яго падаўжэнне ці наданне нормам дадзенага загаду сталага характару і распаўсюд іх на ўсе банкі рэспублікі“, — праінфармавалі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнка.
 

Как вам новость?
Головоломки