У Беларусі праз спёку вырасла запыленасць паветра

16.08.2010 17:23
Архив Редакция

За мінулыя выходныя ў Беларусі праз працяглую гарачыню і адсутнасць ападкаў прыкметна вырасла запыленасць паветра. Пра гэта паведаміла начальніца аддзелу па аналізе інфармацыі і прагназавання ўзроўню забруджання атмасфернага паветра Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Багдана Казярук.

У некаторых беларускіх гарадах утрыманне ў паветры дробнадысперснага пылу істотна перавышала гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі. Так, 14 жніўня, у Жлобіне гэты паказчык перавышаў норму ў 1,6 раза. Перавышэнне дапушчальных нормаў зарэгістравалі таксама ў Мінску, у раёне вуліцы Радыяльная, перадае БелТА.

Акрамя таго Багдана Казярук не выключыла, што паўплываць на павышаны ўзровень забруджання паветра ў Беларусі мог і дым ад лясных пажараў у Расіі. «Аднак адназначна сказаць, што расійскі смог дайшоў да нас, мы не можам. Пакуль цяжка падзяляць ўнутраныя і знешнія забруджвальнікі, бо сітуацыя, якая склалася цалкам можа быць выкліканая ўласнымі выкідамі ад прампрадпрыемстваў, а не дымам з Расіі», — паведаміла спецыялістка з мінпрыроды.

У той жа час, Багдана Казярук адзначыла, што небяспечныя часціцы, якія могуць утварацца пры згаранні дрэваў, якія змяшчаюць радыёнукліды, не здольныя ў наяўных умовах распаўсюджвацца на вялікія адлегласці і не дасягнуць тэрыторыі Беларусі.

«Мы пастаянна адсочваем сітуацыю і можам з упэўненасцю сказаць, што радыёнукліды ад расійскіх лясоў, якія гараць, у Беларусь не траплялі», — сказала прадстаўніца цэнтра радыяцыйнага кантролю.

Как вам новость?
Головоломки