У Беларусі пражывае 665 доўгажыхароў

25.10.2010 11:42
Архив Редакция

У Беларусі пражывае 665 доўгажыхароў, якія перасягнулі стогадовую мяжу, у тым ліку 556 жанчын і 99 мужчын. Ва ўзроставай групе старэйшых за 110 гадоў толькі адны жанчыны (16), дзвюм з якіх больш за 115 гадоў, паведаміла начальніца аддзелу па справах ветэранаў і пажылых людзей Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Ермаковіч.

Сярод рэгіёнаў Беларусі па колькасці доўгажыхароў лідзіруе Гарадзенская вобласць: тут на 1 кастрычніка 2010 года налічвалася 156 чалавек ва ўзросце старэйшым за 100 гадоў. На другой пазіцыі ў гэтым рэйтынгу Мінская вобласць (112), на трэцім — Берасцейская (98). На Гомельшчыне пражывае 82 доўгажыхары, у Віцебскай вобласці — 80, у Магілёўскай — 70, перадае БелТА.

Па словах Святланы Ермаковіч, Мінск па колькасці доўгажыхароў знаходзіцца на апошнім месцы. Нягледзячы на самую вялікую колькасць насельніцтва, у сталіцы менш за ўсё людзей ва ўзросце 100 гадоў і старэйшых (67).

Как вам новость?
Головоломки