У Беларусі продаж будматэрыялаў узраслі на 65%

20.06.2011 09:38
Архив Редакция

У студзені-траўні ў Беларусі прадалі нехарчовых тавары на 10,8 трлн рублёў (67,3% ад усяго продажу нехарчовых тавараў). Іх рэалізацыя за гэты перыяд у параўнанні са студзенем-траўнем 2010 года павялічылася на 35,1%. Продаж верхняй вопраткі павялічыўся на 30,7%, трыкатажных вырабаў — на 35,3%, абутку — на 46,6%, будаўнічых матэрыялаў — на 65%, сінтэтычных мыйных сродкаў — на 50,1%.

У студзені-траўні ў краіне прадалі харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў на 17 трлн рублёў (рост на 18,3% да ўзроўню студзеня-траўня 2010 года), нехарчовых тавараў — на 16,1 трлн рублёў (рост на 26,6% ). Раздробны таваразварот гандлю вырас на 26% да 24,9 трлн рублёў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Гандлёвыя арганізацыі за гэты перыяд харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў прадалі на 14,1 трлн рублёў (рост на 19,4%). Продаж мяса і мясных прадуктаў павялічыўся на 17,9%, алею — на 29,9%, макаронных вырабаў — на 29,5%, фруктовых і гароднінных сокаў — на 27,3%.

Как вам новость?