У Беларусі пройдзе першft IPO

15.06.2011 13:40
Архив

Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў абвясціў аб адкрытым размяшчэнні 125,5 тыс. акцый (каля 15% статутнага фонду прадпрыемства) на біржавым рынку. Арганізатары плануюць прыцягнуць сродкі беларускіх і замежных інвестараў. Дадзены факт стаў першым выпадкам правядзення IPO (Initial Public Offering - пешапачатковая публічная прапанова акцый кампаніі) у Беларусі, паведаміў 15 чэрвеня ў Мінску дырэктар ЗАТ "Бросток" Валеры Пастоўскі.

Продаж акцый, які адбудзецца 29 чэрвеня — 12 ліпеня, рэзідэнтам Беларусі пройдзе ў рублях, нерэзідэнтам — у расійскіх рублях, далярах і еўра па афіцыйным курсе Нацбанка Беларусі на дзень заключэння ўгоды на біржы. Кошт адной акцыі — 476,01 тыс. рублёў, перадае БелТА.

Як адзначыў гендырэктар Барысаўскага завода медпрэпаратаў Аляксандр Фандо, акцыі прадаюцца з мэтай прыцягнення грашовых рэсурсаў і стратэгічнага інвестара, паколькі 100-працэнтная доля дзяржавы ў статутным фондзе адпужвае інвестараў.

Паводле яго слоў, «чым менш удзельнікаў, тым прасцейшае кіраванне таварыствам». Аляксандр Фандо распавёў, што пытанне аб колькасці акцый, што прадаюцца ў адны рукі, не разглядалася. Сума дадатковай эмісіі складае 59,7 млрд рублёў, дзяржава ў ёй не ўдзельнічае. Па словах гендырэктара, прадпрыемства не ўпэўнена, што збярэ ўсю суму, але палову зможа атрымаць сапраўды. «Я ўпэўнены ў поспеху гэтай працы. Важна не тое, што мы першыя, важна ісці ў нагу з часам», — сказаў ён.

IPO — першапачатковая публічная прапанова акцый кампаніі на продаж шырокаму колу асоб. Пры гэтым кампанія ўпершыню выводзіць іх на біржу, прапаноўваючы іх неабмежаванаму колу асоб.