У Беларусі ўраджайнасць збожжа знізілася на 23%

19.08.2010 15:07
Архив Редакция

У Беларусі практычна завершана ўборка збожжавых. Па стане на 18 жніўня 2010 года збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраныя на 96,1% уборачных плошчаў. Паводле дадзеных мінсельгасхарчу, да цяперашняга часу намалочана 6,6 млн. тон збожжа. Ураджайнасць склала 29,7 ц/га. У параўнанні з мінулым годам яна знізілася на 23%.

Ва ўлік дзяржзаказу да цяперашняга часу пастаўлена 925,8 тыс. тон збожжа, або 93,5% да плана, перадае АФН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, да пачатку жніўня найбольшая ўраджайнасць назіралася ў Гарадзенскай вобласці — 41,9 ц/га (47,2 ц/га — у 2009 годзе), найменшую ўраджайнасць дэманстравалі сельгасарганізацыі Віцебскай вобласці — 20,6 ц/га (35 ц/га — у 2009 годзе).

Как вам новость?
Головоломки