У Беларусі расце колькасць дзіцячых суіцыдаў

27.05.2010 08:50
Архив Редакция

У Беларусі азначылася тэндэнцыя росту дзіцячых суіцыдаў. Як паведаміла галоўная педыятарка Міністэрства аховы здароўя Алена Нявера, калі ў 2007 годзе ў Беларусі было 24 выпадкі суіцыдаў сярод дзяцей да 18 гадоў, то ў 2009 годзе — 42.

Па словах Алены Нявера, усе самагубствы здарыліся ў сем’ях, абсалютная большасць — у сельскай мясцовасці, і найбольшая колькасць суіцыдаў здзейснена падлеткамі 15-17 гадоў, перадае БелаПАН.
Узровень дзіцячых суіцыдаў у Беларусі прыкладна такі жа, як у ЗША, і ў 2-2,5 разы ніжэйшы, чым у Расіі. Тэндэнцыя росту дзіцячых суіцыдаў назіраецца і ў 2010 годзе.
Спецыялісты прызнаюцца, што яна іх шакуе — пры той сістэме падтрымкі, якую спрабуе будаваць дзяржава, ус-ёткі не ўсіх дзяцей яны бачаць і чуюць, хаця ў кожнай вобласці адкрыты і гарачыя лініі, і дзіцячыя прытулкі, куды дзіця можа прыйсці ў любы час сутак.

Как вам новость?
Головоломки