У Беларусі расце расійская прысутнасць

31.01.2011 09:23
Архив Редакция

За першыя шэсць месяцаў 2010 года ў Беларусі адкрылі свае прадстаўніцтвы каля 50 расійскіх кампаній. Пры гэтым за ўвесь 2009 год колькасць установаў з Расіі склала каля 60 з 130 прадстаўніцтваў замежных кампаній, зарэгістраваных у краіне. Між тым за студзень-верасень 2010 года выключылі каля 40 расійскіх прадстаўніцтваў, за 2009 год — прыкладна 60.

Найбольш буйнымі кампаніямі, чые прадстаўніцтвы адкрыліся ў Беларусі, з’яўляюцца «Атамэнергаэкспарт» (у 2009 годзе) і «Гарадскі аўтамабіль» (у 2010 годзе) расійскага алігарха Міхаіла Прохарава і былога беларускага аўтатрэйдара Андрэя Бірукова. Сярод закрытых найбольш буйнымі былі прадстаўніцтвы кампаній «Eurasia Rail Logistics» і «Русснефть», перадае «Ежедневник».

Акрамя Расіі, за першую палову 2010 года У Беларусі зарэгістравалі свае прадстаўніцтвы шэсць кампаній з Германіі, па чатыры — з Кіпра (у асноўным беларускія і расійскія кампаніі), Украіны, Літвы і Вялікабрытаніі, а таксама Польшчы, Лівана, Аўстрыі, Латвіі, Ганконга, Кітая, Канады, Турцыі, Нідэрландаў, Чэхіі, Даніі, Сірыі і Швейцарыі.

У 2009 годзе ў краіне адкрылі прадстаўніцтвы бізнэсмэны і арганізацыі Германіі (11), Украіны (7), Польшчы і Літвы (па 6), Швейцарыі (5), Італіі, ЗША, Эстоніі, Турцыі, Бельгіі, Кіпра, Сербіі, Францыі, Латвіі , Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Кітая, Малдовы, Чэхіі, ААЭ, Кыргызстана, Маўрыкія, Швецыі, Славакіі, Мальты, Даніі.

Как вам новость?
Головоломки