У Беларусі распрацавалі праект дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця

05.10.2010 14:57
Архив Редакция

У Беларусі распрацавалі праект дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2011-2015 гады. Аб гэтым перад адкрыццём Дзён нямецкай навукі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіях Беларусі Ігар Войтаў.

«Новая дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця разлічана на трохразовае павелічэнне экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі», — распавёў Ігар Войтаў. Паводле яго слоў, асноўную ўвага ў праекце надалі рэзкаму росту высокатэхналагічнага сектару эканомікі краіны, перадае БелТА.

Кіраўнік камітэту па навуцы і тэхналогіях паведаміў, што праект праграмы прадугледжвае вельмі высокія паказчыкі, таму без сур’ёзнай падтрымкі рэалізаваць іх будзе вельмі складана. Па словах Ігара Войтава, для дасягнення запланаваных вынікаў неабходны будзе ўдзел беларускіх ВНУ, бо ўсе прадугледжаныя праграмай праекты маюць навукова-тэхнічнае суправаджэнне альбо з боку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, альбо галіновых інстытутаў, альбо міністэрства адукацыі.
 
Такі падыход, калі канкрэтныя суб’екты гаспадарання выступаюць заказчыкамі праектаў, у Беларусі плануецца развіваць і ў далейшым, падкрэсліў Ігар Войтаў. «Неабходна зрабіць упор ў бок прыкладных даследаванняў, практычнага выкарыстання вынікаў фундаментальных даследаванняў», — адзначыў старшыня камітэту па навуцы і тэхналогіях.

Как вам новость?
Головоломки