У Беларусі распрацавалі праект уласнага Дыснэйлэнда

03.08.2010 16:23
Архив Редакция

Па заказе Мінскага аблвыканкама ў інстытуце БелНДІ горадабудаўніцтва стварылі праект парку забаваў. Месцам размяшчэння аб'екта выбралі пляцоўку на Дуброўскім вадасховішчы паблізу ад спарткомплексу «Раўбічы». Распрацоўшчыкі праекту лічаць, што ў Беларусі абавязкова павінен быць свой Дыснэйлэнд. Аднак, ажыццявіць праект можна толькі з дапамогай інвестараў, якіх трэба знайсці.

«У парку запланавана некалькі асноўных зонаў: сямейная, дзіцячая, актыўнага адпачынку. Уздоўж галоўнай вуліцы задуманы павільёны і будынкі ў стылі розных эпох і культур. Тут прапаноўваецца ўзнавіць у мініяцюры выдатныя архітэктурныя помнікі Егіпта, старажытнай Грэцыі і Рыму, сярэднявечнай Еўропы», — распавяла намесніца дырэктара інстытута Ларыса Смірнова, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

«У гэтай частцы можна ажывіць бітвы гладыятараў, сцэны часоў Рамэа і Джульеты, у займальнай форме распавесці пра вынаходніцтвы Леанарда да Вінчы і вялікія навуковыя адкрыцці», — працягнула Ларыса Смірнова.

Таксама ў дзіцячай зоне задуманы забавы па матывах твораў Пушкіна, рускіх народных казак. «Дзеткі змогуць патрапіць у госці да дзядзькі Чарнамора, убачыць бітву Ільі Мурамца са Змеем Гарынычам, пагасціць у Кветкавым горадзе. Вядома, плануецца зладзіць ў парку амерыканскія горкі, дом прывідаў, вежу жахаў, а таксама востраў скарбаў, пячору Цыклопа, востраў Дракона і шмат іншых дзіковінак», — распавяла Ларыса Смірнова.

Как вам новость?
Головоломки