У Беларусі разблакавалі сайт чачэнскіх баевікоў?

06.06.2011 12:19
Архив Редакция

У Беларусі стаў даступным сайт "Каўказ-цэнтр", што пазіцыянуе сябе як "чачэнскае, незалежнае, міжнароднае, ісламскае інтэрнэт-агенцтва". Раней беларускія інтэрнэт-правайдары блакавалі доступ да дадзенага рэсурсу, асуджанага ў Расіі за распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці, прапаганду экстрэмізму і тэрарызму.

Між тым, як раней паведамляў Тэлеграф, блог Яўгена Ліпковіча на пляцоўцы LiveJournal унеслі ў спіс абмежаванага доступу Дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па электрасувязі (РУП «БелГІЭ»). Цяпер доступ да яго забаронены для дзяржструктур, устаноў адукацыі і культуры. Падставай для блакавання блога стаў «распаўсюд інфармацыі дэструктыўнага характару і здзек з дзяржаўных сімвалаў».

Разам з блогам Яўгена Ліпковіча былі заблакаваныя яшчэ каля 300 блогаў, у якіх IP-адрас адзін на ўсіх.

Как вам новость?