У Беларусі рэгламентавалі збор статыстыкі

03.03.2011 10:33
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 сакавіка падпісаў Указ № 95 «Аб некаторых пытаннях збору інфармацыі, што не змяшчаецца ў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці», які рэгулюе парадак і прававыя падставы выпатрабавання інфармацыі ў рэспандэнтаў. Асаблівая ўвага ва ўказе надаецца напрамку запытаў разавага характару і атрымання інфармацыі ў непадпарадкаваных арганізацый.

Так, згодна з дакументам, дзяржаўны орган мае права ўводзіць для непадпарадкаваных арганізацыі ведамасную справаздачнасць або запытваць у яе разавую інфармацыю толькі пры наяўнасці паўнамоцтваў або даручэнні, якія ўтрымліваюцца ў заканадаўчых актах, распараджэннях, даручэннях прэзідэнта Беларусі, пастановах і пратаколах пасяджэнняў урада і яго прэзідыума, распараджэннях прэм’ер-міністра ці кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, падобныя паўнамоцтвы або даручэнні дзяржоргану між іншага неабходныя для ўнясення зменаў і дапаўненняў у дзейныя формы, зацвярджэння новых формаў ведамаснай справаздачнасці пасля 1 снежня года, які папярэднічае справаздачнаму. Таксама яны патрэбныя для запыту ў разавым парадку ў падпарадкаваных арганізацый інфармацыі, уключанай у дзяржаўную статыстычную і ведамасную справаздачнасць, напрыклад, з мэтай аператыўнага атрымання актуальных звестак.

Указ не рэгулюе збор інфармацыі ў рамках крымінальна-працэсуальнага, грамадзянскага працэсуальнага, гаспадарчага працэсуальнага заканадаўства, здзяйснення натарыяльных дзеянняў, заканадаўства, які вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, аб адміністрацыйных працэдурах, а таксама інфармацыі, якая прадстаўляецца ў электронным выглядзе ў рамках функцыянавання ведамасных аўтаматызаваных базаў дадзеных, і інфармацыі, для якой вызначаны iншы парадак збору.

Акрамя таго, указ абавязвае штогод да 1 студзеня справаздачнага года размяшчаць на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэту пералік і формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, а на сайтах дзяржорганаў — пералік і формы ведамаснай справаздачнасці. Дакумент ускладае кантроль за сваім выкананнем на камітэт дзяржаўнага кантролю і ўрад.

Как вам новость?
Фото и видео

“Скотч спасёт мир” – Мужчина пожаловался на «ноу-хау» в строительстве стеклянных навесов в Минске

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

Головоломки