У Беларусі рост коштаў на цыгарэты складзе да 21,6%

15.04.2011 13:55
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі сваёй пастановай № 57 ад 11 красавіка павысіла на 2,1-21,6% раздробныя цэны на асобныя маркі цыгарэт вытворчасці ААТ "Гарадзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Таксама мінэканомікі зацвердзіў раздробныя цэны на новыя маркі цыгарэт беларускай вытворчасці. Пастанова ўступае ў сілу з 16 красавіка 2011 года.

Як раней паведамляў Тэлеграф, фірма «Табакінвест», якая выпускае такія маркі цыгарэт, як «Winston», «Golden Gate», «Monte Karlo», «Camel», «Карона», перастала адпускаць іх з гуртовага склада ў Берасці, а сваіх супрацоўнікаў адправіла ў адпачынак за свой кошт. Прадпрымальнікам на прадпрыемстве растлумачылі, што ў фірмы скончылася валюта для закупкі сыравіны.

«На гуртовым складзе тытунь ёсць, цыгарэты ёсць, але яны ў раздробны гандлю не адпускаюцца. Ні для прадпрымальнікаў, ні ў крамы, ні для іншых структураў. Мы лічым, што яны чакаюць павышэння акцызаў на цыгарэты», — заявіў прадпрымальнік Уладзімір Катрыдж.

Па матэрыялах АФН

Как вам новость?
Головоломки