У Беларусі рубель у электронных грошах дэвальваваўся ў два разы

11.04.2011 12:37
Архив Редакция

Курс электроннага эквівалента беларускага рубля ў аплатных сістэмах з 8 красавіка стаў значна адрознівацца ад афіцыйнага курсу Нацбанка. Так, у сістэме EasyPay курс электроннага беларускага рубля ў адносінах да іншых электронных валют дэвальваваўся ў два разы. У сістэме Webmoney (WMB) таксама адбыліся змены курсу беларускага рубля, але не такія значныя, як у EasyPay.

Варта адзначыць, што ў сістэме EasyPay з 5 па 8 красавіка немагчыма было набыць электронныя грошы ў аплатных сістэмах yandex-грошы, Webmoney, RUR MoneyMail і іншых. 8 красавіка абмен аднавіўся, але ўжо з зусім іншымі курсамі. Па дадзеных Нацыянальнага банка краіны, афіцыйныя курсы валют на 11 красавіка выглядаюць наступным чынам: адзін даляр — 3050 беларускіх рублёў, расійскі рубель — 108 рублёў, еўра — 4397 рублёў.

Жадаючым купіць праз EasyPay, да прыкладу, электронныя даляры ў сістэме Webmoney (WMZ) прыйдзецца аддаць 6097 рублёў (EasyPay) за адзін WMZ (даляр). Адзін расійскі рубель у сістэме yandex-грошы абыйдзецца ў 219 EasyPay-рублёў, а ў сістэме Webmoney (WMR) — 221 EasyPay-рублёў. Курс еўра таксама амаль у два разы перавышае «рэальныя» курсы — адзін «вэбмані» еўра каштуе 8771 EasyPay-рублёў.

Пры абмене электронных грошай іншых сістэм на электронны эквівалент беларускага рубля ўсё ў той жа сістэме EasyPay курсы выглядаюць так: за адзін электронны даляр можна атрымаць 2 897.5 EasyPay-рублёў, электронны еўра — 3997 EasyPay-рублёў, расійскі рубель сістэмы Webmoney — 100.87 EasyPay- рублёў. Абмен расійскіх рублёў сістэмы yandex-грошы на EasyPay па тэхнічных прычынах часова не здзяйсняецца.

Как вам новость?