У Беларусі са студзеня пачнуць выдаваць новыя пасведчанні кіроўцы

29.09.2010 14:31
Архив Редакция

У Беларусі з 1 студзеня 2011 года пачнуць выдаваць новыя пасведчанні кіроўцы, якія будуць цалкам адпавядаць міжнародным стандартам. Пасведчанне прадугледжвае 11 кіроўчых катэгорый і падкатэгорый (AM — мапед, A і A1 — матацыклы аб'ёмам да і звыш 500 кубічных сантыметраў, B, C, D і інш), паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Максім Падбярозкін.

«Усё неабходнае для выпуску кіроўчага пасведчання ўжо ёсць», — запэўніў прадстаўнік ДАІ, перадае БелТА.

Пры гэтым, як падкрэсліў намеснік начальніка ўпраўлення, новае пасведчанне кіроўцы будзе сур’ёзна абаронена. «Падрабіць яго будзе практычна немагчыма», — лічыць Максім Падбярозкін. Новы дакумент прадугледжвае  наяўнасць асабістага подпісу грамадзяніна, утрымлівае тэкст на беларускай, расійскай і ангельскай мовах і будзе падобны на пластыкавую картку.

Старое пасведчанне будзе нелегітымным за межамі Беларусі

Пасведчанне кіроўцы старога ўзору можна будзе і надалей выкарыстоўваць на тэрыторыі Беларусі. «Патрабаванні замены пасведчання кіроўцы няма і быць не можа. Замена будзе здзяйсняцца толькі па жаданні кіроўцы», — растлумачыў прадстаўнік МУС.

«Адзінае, з сакавіка 2011 года старое пасведчанне за мяжой не будзе мець легітымнасці, — адзначыў Максім Падбярозкін. — Таму асобам, якія пастаянна выязджаюць за межы рэспублікі, трэба будзе атрымаць пасведчанне новага ўзору».

Для таго каб замяніць старыя правы на новыя, дастаткова звярнуцца ў любое падраздзяленне МУС, якое адказвае за іх выдачу на тэрыторыі Беларусі, з адпаведнай заявай. Трэба таксама даць старое пасведчанне кіроўцы, пашпарт, медыцынскую даведку і квітанцыю аб выплаце пошліны. «Тэрмін замены пасведчання кіроўцы зойме адзін дзень», — паабяцаў Максім Падбярозкін.

Как вам новость?
Головоломки