У Беларусі шалфей і гавайскую ружу аднеслі да забароненых наркотыкаў

15.09.2010 16:34
Архив Редакция

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўнесла змены і дапаўненні ў пералік наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю. Так, з гэтага часу забароненымі лічацца шалфей наркатычны, насенне гавайскай ружы і блакітнай лотаці.

Акрамя таго, адпаведнай пастановай Міністэрства аховы здароўя ўнесена чатыры новыя пункты ў спіс хімічных рэчываў, якія могуць быць выкарыстаны ў працэсе вырабу наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Усяго ў новай рэдакцыі спісу забароненых наркатычных рэчываў міністэрства аховы здароўя пералічыла 104 асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы, якія не выкарыстоўваюцца ў медыцынскіх мэтах.

Спіс забароненых у Беларусі наркатычных рэчываў міністэрства пашырыла па ініцыятыве органаў унутраных спраў. Як паведамілі ў МУС, на такі крок дзяржорганы былі вымушаныя пайсці ў сувязі з тым, што «наркагандляры досыць хутка адаптаваліся да ўжо ўведзеных забаронаў і пачалі распаўсюджваць раней невядомыя і не забароненыя на тэрыторыі Беларусі псіхатропныя парашкі і сумесі».

Как вам новость?