У Беларусі сярэдні ўзрост рабочых складае 40 гадоў

04.04.2011 12:51
Архив Редакция

За 2010 год у Беларусі сярэдні ўзрост рабочых склаў 40,4 года: сярод жанчын — 40,2 года, сярод мужчын — 40,5 года. Сярод працаўнікоў арганізацый больш за ўсё асобаў ва ўзросце 30-49 гадоў (48,4%). Прычым большасць супрацоўнікаў — жанчыны (53,4%). Што тычыцца пенсіянераў, то ў арганізацыях іх працуе толькі 9%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Па дадзеных Белстата, у арганізацыях усіх формаў уласнасці, не ўключаючы мікраарганізацыі, на канец 2010 года працавала 59,2% рабочых, 27,2% спецыялістаў і 9,9% кіраўнікоў.

Колькасць працоўных маладзейшых за 25 гадовы ўзросту ў арганізацыях склала 10,8% (з гэтага 50,8% — мужчыны, 49,2% — жанчыны), ад 25 да 29 гадоў — 13% (46,9% мужчын і 53,1% жанчын), ад 30 да 39 гадоў — 23,5% (44,4% мужчын і 55,6% жанчын), ад 40 да 49 гадоў — 24,9% (43,3% мужчын і 56,7% жанчын) , ад 50 да 54 — 14,2% (44,7% мужчын і 55,3% жанчын). Што тычыцца асобаў 55 гадоў, то іх у арганізацыях працавала 13,6% (54,5% мужчын і 45,5% жанчын), асобы 60 гадоў і вышэй склалі 5% (56,1% мужчын і 43,9% жанчын). Згодна з беларускім заканадаўствам, 55 гадоў — пенсійны ўзрост для жанчын, 60 гадоў — для мужчын.

Узровень адукацыі занятага насельніцтва краіны адзначаны як высокі. Так, на ўказаны перыяд 25,4% работнікаў арганізацый мелі вышэйшую адукацыю, 22,6% — сярэднюю спецыяльную, 20,6% — прафесійна-тэхнічную. Колькасць супрацоўнікаў з агульнай сярэдняй адукацыяй перавысіла колькасць людзей, якія скончылі ВНУ, і склала 28,5%. З агульнай базавай адукацыяй працавала 2,9% чалавек.

Што тычыцца суадносін працаўладкаваных па ўзроўні адукацыі і поле, то большасць занятых з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай — жанчыны (60,7% і 60,3%). З прафесійна-тэхнічнай, агульнай сярэдняй і агульнай базавай лідзіруюць мужчыны (56%, 53,3% і 62,3%).

Бальшыню работнікаў арганізацый з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй таксама складаюць жанчыны (28,9% і 27,3%). Колькасць мужчын з такой адукацыяй складае 21,5% і 17,3% адпаведна. Што тычыцца супрацоўнікаў з прафесійна-тэхнічнай, агульнай сярэдняй і агульнай базавай адукацыяй, то большасць з іх — мужчыны (24,8%, 32,6%, 3,8%). Жанчын з аналагічнай адукацыяй у арганізацыях працуе 17%, 24,8% і 2% адпаведна.

Как вам новость?
Головоломки