У Беларусі скарацілі тэрмін юрыдычнай экспертызы нарматыўна-прававых актаў

11.02.2011 11:13
Архив Редакция

Абавязковая юрыдычная экспертыза нарматыўна-прававых актаў павінна праводзіцца за пяць дзён, а не за дзесяць, як раней. Пра гэта сказана ў пастанове № 161, якую Саўмін Беларусі прыняў 8 лютага ў рамках указу Аляксандра Лукашэнкі "Аб некаторых пытаннях абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўна-прававых актаў" № 711 ад 30 снежня. 

Па словах начальніка ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы прававых актаў Нацыянальнага банка Беларусі і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Вольгі Лебедзевай, канцэптуальныя пытанні правядзення экспертызы, крытэры ацэнкі акту і некаторыя прабелы ў заканадаўстве былі ўпершыню ўрэгуляваны на ўзроўні кіраўніка краіны. Падрыхтоўка пастановы праходзіла ў адзін час з падрыхтоўкай указа, паведамляе БелаПАН.

Спецыялістка дадала, што дадзеныя дакументы павінны паскорыць прыняцце і ўступленне ў сілу нарматыўна-прававых актаў.

Как вам новость?
Головоломки