У Беларусі ўсім дзецям-сіротам плануюць даць сацыяльнае жыллё

06.10.2010 10:38
Архив Редакция

Беларускія заканадаўцы ў цяперашні час распрацоўваюць праект указа прэзідэнта Беларусі аб прадастаўленні сацыяльнага жылля ўсім дзецям-сіротам. Аб гэтым паведаміла начальніца ўпраўлення юрыдычнай працы і кадраў міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Наталля Качан.

Па словах прадстаўніка міністэрства ЖКГ, сёння атрымаць сацыяльнае жыллё могуць толькі дзеці-сіроты з дзіцячых дамоў, перадае БелТА. «Тыя, хто застаўся, напрыклад, з бабуляй, прызначанай апекуном, і жыве з бацькамі, пазбаўленымі бацькоўскіх правоў, не могуць стаць на ўлік і атрымаць сацыяльнае жыллё», — патлумачыла Наталля Качан.

Акрамя таго, прадстаўнік міністэрства ЖКГ пракаментавала некаторыя аспекты практыкі ўжывання пастановы Савета міністраў Беларусі ад 28 красавіка 2010 года № 639, што датычыцца 100% аплаты за паслугі ЖКГ грамадзянамі, якія пражываюць у сядзібных жылых дамах павышанай камфортнасці.

Наталля Качан прызнала, што пасля ўступлення ў сілу гэтага дакументу «некаторыя дамы былі аднесены да катэджаў павышанай камфортнасці не зусім правільна». Так, напрыклад, у гэтую катэгорыю несправядліва патрапілі двухкватэрныя жылыя дамы плошчай больш за 200 квадратных метраў.

Наталля Качан паведаміла, што кожная падобная сітуацыя вырашаецца ў індывідуальным парадку міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва. Менавіта яно выносіць сваё рашэнне з нагоды тыпалогіі жылых памяшканняў. У 2011 годзе плануецца вызначыць канкрэтныя крытэры таго, якое менавіта жыллё адносіць да катэджаў падвышанай камфортнасці, растлумачыла спецыялістка міністэрства ЖКГ.

Как вам новость?
Головоломки