У Беларусі ўстанавілі мінімальныя нацэнкі на лекі

15.06.2011 16:35
Архив Редакция

Пастаўшчыкі лекаў у Беларусі ўсталёўваюць мінімальныя надбаўкі на продаж лекаў гуртом і ў раздроб. Аб гэтым заявіў 15 чэрвеня міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко. "Мы дамовіліся з пастаўшчыкамі, што будуць выконвацца мінімальныя нацэнкі на гурт і на раздроб у аптэках, каб не было рэзкага скачка, павышэння коштаў на лекі", — сказаў міністр.

Па словах Васіля Жарко, міністэрства аховы здароўя праводзіць рэгулярны маніторынг коштаў у аптэках. «Па дадзеных за пяць месяцаў гэтага года, іх кошт павялічыўся нязначна — на 4%», — цытуе кіраўніка міністэрства БелТА.

Акрамя таго, Васіль Жарко адзначыў, што замежныя пацыенты будуць аплочваць медпаслугі ў Беларусі выключна ў валюце. «Таксама ў валюце будуць плаціць за навучанне ў беларускіх медыцынскіх ВНУ замежныя студэнты», — паведаміў міністр.

Васіль Жарко адзначыў таксама, што па ўсіх медыцынскіх установах Беларусі, якія аказваюць платныя паслугі грамадзянам іншых краін, даручана да 1 ліпеня атрымаць ліцэнзіі на правядзенне разлікаў у валюце.

Как вам новость?
Головоломки