У Беларусі становіцца менш стратных прадпрыемстваў

16.06.2010 14:05
Архив Редакция

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені-красавіку 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года доля стратных прадпрыемстваў скарацілася на 3,7% з 22,1% у 2009 годзе да 18,4% у гэтым. Найбольшыя страты пры гэтым атрымалі прадпрыемствы металургічнай галіны.

Так, у чорнай металургіі машынабудавання і металаапрацоўкі страты прадпрыемстваў склалі 76,4 млрд. рублёў (25,3 млн. даляраў), а ў чорнай металургіі — 75,5 млрд. рублёў, перадае БелаПАН.

Таксама з вялікімі стратамі ў студзені-красавіку 2010 года прапрацавалі прадпрыемствы харчовай прамысловасці і галіны вытворчасці будаўнічых матэрыялаў (43,8 і 35,3 млрд. рублёў). Менш стратнымі сталі, але ўсё яшчэ не спрацавалі з прыбыткам прадпрыемствы мікрабіялагічнай і падшыпнікавай прамысловасці.

Как вам новость?
Головоломки