У Беларусі стартаваў юніёрскі чэмпіянат свету па хакеі

15.04.2010 11:10
Архив Редакция

У аўторак, 13 красавіка, у Беларусі стартаваў чэмпіянат свету па хакеі сярод юніёраў (узрост хакеістаў — да 18 гадоў). У Бабруйску, дзе папярэдні этап праводзяць каманды групы А, у першым матчы адзін з галоўных фаварытаў зборная Канады нечакана прайграла хакеістам Швейцарыі з лікам 1:3 (0:2, 1:0, 0:1).

У групе В на лёдзе сталічнага Палаца спорту фінская каманда ўпэўнена перагуляла латвійскую зборную — 7:2 (2:1, 4:1, 1:0). Менавіта ў гэтай гульні была закінута першая шайба цяперашняга сусветнага першынства — на сёмай хвіліне матчу яе аўтарам стаў форвард фінаў Тэему Пулкінен, паведамляе БелТА.

Пазней у сталічным Палацы спорту зборная Расіі абгуляла каманду Чэхіі з лікам 4:1.

А на «Бабруйск-Арэне» зборная Швецыі абгуляла каманду ЗША — 4:2.

Как вам новость?
Головоломки