У Беларусі стартавала цэнтралізаванае тэставанне

14.06.2010 11:40
Архив Редакция

У Беларусі 14 чэрвеня стартавала цэнтралізаванае тэставанне па прадметах школьнай праграмы, якое прадоўжыцца да 30 чэрвеня. Паводле графіку, першым іспытам для прэтэндэнтаў у студэнты сёння стане тэставанне па беларускай мове. Час цэнтралізаванага тэставання застаўся ранейшым, усе тэсты будуць пачынацца аб 11:00.

15 чэрвеня абітурыенты змогуць здаць руская мова; 17 чэрвеня — гісторыю Беларусі; 18 чэрвеня — геаграфію; 20 чэрвеня — матэматыку, 22 чэрвеня — грамадазнаўства; 24 чэрвеня — Сусветную гісторыю найноўшага часу; 25 чэрвеня — фізіку; 27 чэрвеня — біялогію; 29 чэрвеня — замежныя мовы; 30 чэрвеня — хімію.

Пятага ліпеня будзе рэзервовым днём для тых, хто не зможа па аб’ектыўных прычынах здаць цэнтралізаванае тэставанне па графіку.

Па звестках Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, па стане на 21 траўня на цэнтралізаванае тэставанне запісалася больш за 111 тыс. чалавек. Як распавялі ў міністэрстве адукацыі, усяго сёлета на цэнтралізаванае тэставанне зарэгістравалася каля 172 тыс. чалавек.

Па словах дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалая Фяськова, рэгістрацыя абітурыентаў праводзілася таксама ў рэжыме онлайн. Мікалай Фяськоў дадаў таксама, што «аўтаматызаваная сістэма ўліку жадаючых атрымаць студэнцкі білет выключае магчымасць падмануць камп’ютар».

Как вам новость?
Головоломки