У Беларусі ўступае ў сілу новая рэдакцыя ПДР

04.01.2011 11:26
Архив Редакция

У Беларусі 4 студзеня ўступае ў сілу новая рэдакцыя правілаў дарожнага руху, распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі. Змены ў ПДР унесены ўказам № 661 ад 25 лістапада 2010 года. Як распавялі ў ДАІ, папраўкі былі патрэбныя, у прыватнасці, каб прывесці правілы ў адпаведнасць з шэрагам нарматыўных прававых актаў.

У тым ліку гэта датычыцца магчымасці раз’езду пры ДТЗ, шкода якога не перавышае 200 еўра. У гэтым выпадку павінны быць захаваны і некаторыя іншыя патрабаванні. Таксама ў новых правілах дарожнага руху цяпер раскрыта паняцце пакідання месца дарожна-транспартнага здарэння.

Новы дакумент пашырае і патрабаванні да ўдзельнікаў дарожнага руху, якія не з’яўляюцца кіроўцамі. Цяпер удакладняецца, што пасажыр, які стаў удзельнікам ДТЗ, цяпер таксама павінен аказваць першую медыцынскую дапамогу.

Акрамя таго, новая рэдакцыя ПДР тлумачыць, якія дакументы, акрамя пасведчання кіроўцы міжнароднага ўзору, павінен будзе мець вадзіцель-іншаземец. Гэта змяненне звязана з тым, што ў сакавіку 2011 года ўступаюць у сілу новыя патрабаванні да пасведчанні для краін-удзельніц Канвенцыі аб дарожным руху 1968 года, перадае БелТА.

Немалаважнае новаўвядзенне датычыцца парушэння правілаў паркоўкі. Цяпер ДАІ зможа блакаваць колы грузавікоў масай больш за 3,5 тон, аўтобусаў, колавых трактароў і самаходных машын. Для гэтага будзе выкарыстоўвацца спецыяльны тэхнічны сродак. Мяркуецца, што на лабавое шкло заблакаванага транспартнага сродку будзе змяшчацца спецыяльнае апавяшчэнне. Хутчэй за ўсё, дарожная міліцыя будзе блакаваць пярэдняе левае кола.

Праблема парковак у неналежных месцах досыць востра стаіць у буйных гарадах Беларусі, асабліва ў Мінску. У тым ліку дарожныя службы сутыкаюцца з вялікімі цяжкасцямі пры расчыстцы дарог ад снегу праз тое, што на ўзбочыне часам паркуецца буйнагабарытны транспарт. Нярэдкія такія выпадкі, калі ў дварах жылых дамоў ці паблізу іх кіроўцы-дальнабойшчыкі пакідаюць на некаторы час фуры, якія абцяжарваюць рух іншага транспарту.

Новая рэдакцыя ПДР удакладняе таксама парадак разгрузкі тавараў каля крамы з аўтатранспарту. Калі раней грузавікам і фургонам было дазволена пад’язджаць да гандлёвых кропках па пешаходнай зоне, калі няма іншай магчымасці, то цяпер дазволена і спыненне.

Как вам новость?