У Беларусі ствараецца рэестр дзяржаўных электронных паслуг

30.08.2010 09:33
Архив Редакция

У Беларусі да 1 кастрычніка гэтага года з'явіцца рэестр дзяржаўных электронных паслуг для грамадзян і арганізацый. Пра гэта расказалі ў міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі. Як адзначылі ў міністэрстве, рэестр дзяржаўных электронных паслуг павінен зрабіцца часткай інфармацыйнай інфраструктуры электроннага ўрада.

Стварэнне індустрыі дзяржаўных электронных паслуг для грамадзян і арганізацый у складзе электроннага ўрада прадугледжана стратэгіяй развіцця інфармацыйнага грамадства ў Беларусі на перыяд да 2015 года, зацверджанай пастановай Саўміна № 1174 ад 9 жніўня 2010 года.

Рэестр будзе выкарыстоўвацца не толькі для інфармавання грамадзян і арганізацый аб магчымасцях дзяржавы прадстаўляць паслугі ў электроннай форме, але і для кіравання тэхнічнымі сістэмамі, якія рэалізуюць адпаведныя тэхналогіі.

Как вам новость?
Головоломки