У Беларусі стварылі электронную базу спаленых вёсак

22.06.2011 10:42
Архив Редакция

Нацыянальны архіў Беларусі і Беларускі фонд міру напярэдадні 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў рамках міжнароднага праекту "Павышэнне статусу выратаваных жыхароў спаленых беларускіх вёсак" прэзентавалі зборнік дакументаў "Трагедыя беларускіх вёсак. 1941-1944 гадах" і электронную базу дадзеных "Беларускія вёскі, спаленыя у гады Вялікай Айчыннай вайны".

Як распавяла каардынатарка міжнароднага праекту «Павышэнне статусу выратаваных жыхароў спаленых беларускіх вёсак» Наталля Кірылава, электронная база спаленых вёсак неўзабаве з’явіцца на сайце Нацыянальнага архіву Беларусі, перадае газета «Рэспубліка«.

Што тычыцца зборніка дакументаў, то ў яго ўвайшлі 212 дакументаў. Вялікая частка з іх публікуецца ўпершыню: дакладныя запіскі, акты, даведкі, звесткі, спецпаведамленні ЦК КП (б) Б, НКУС БССР, БШПР, мясцовых партыйных і дзяржорганаў, партызанскіх фармаванняў аб злачынствах, учыненых нацыстамі на акупаванай тэрыторыі Беларусі, паказанні сведак, якія выратаваліся жыхароў спаленых вёсак, загады, дзённікі, паведамленні, справаздачы розных частак і арганізацый вермахта, СС, паліцыі і грамадзянскай акупацыйнай адміністрацыі аб правядзенні карных аперацый.

Как вам новость?
Головоломки