У Беларусі створаць два заводы па вытворчасці выбуховых рэчываў

08.04.2010 16:14
Архив Редакция

У Беларусі ствараюць два новыя прадпрыемствы па вытворчасці прамысловых выбуховых рэчываў. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі Аляксандр Ільюшчанка. "У склад аб'яднання ўваходзяць два прадпрыемствы па ўтылізацыі боепрыпасаў з мінулымі тэрмінамі захоўвання, на базе якіх і ствараюцца новыя вытворчасці", — растлумачыў адмысловец.

Аляксандр Ільюшчанка распавёў, што прадуктамі ўтылізацыі з’яўляюцца маталаадходы і выбуховыя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці прамысловых выбуховых рэчываў. «Яны пастаўляюцца прамысловаму комплексу краіны, у прыватнасці, для прадпрыемстваў «Граніт» і «Даламаіт», — растлумачыў гендырэктар.

«Сёлета аб’яднанне завяршае будаўніцтва прамысловага прадпрыемства на пляцоўцы ВА «Граніт» у Мікашэвічах (Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць) па вытворчасці эмульсійных выбуховых рэчываў магутнасцю дзесяць тысяч тон за год. Гэта прадпрыемства ўжо выпусціла першую прадукцыю і паставіла 650 тон прадукцыі. Да канца году вытворчасць будзе запушчана на поўную магутнасць», — паведаміў генеральны дырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі, паведамляе БелаПАН.

Па меркаванні Аляксандра Ільюшчанкі, гэта дазволіць амаль цалкам адмовіцца ад імпарту эмульсійных выбуховых рэчываў з Расіі і Ўкраіны і цалкам забяспечыць патрэбы беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.

Как вам новость?