У Беларусі створаць IT-акадэмію

19.05.2011 11:43
Архив Редакция

Да канца гэтага года ў Парку высокіх тэхналогій Беларусі будзе створана IT-акадэмія. Пра гэта распавёў дырэктар адміністрацыі ПВТ Валеры Цапкала. "Праект па стварэнні IT-акадэміі, або новага адукацыйнага цэнтра, па графіку павінен быць завершаны да 1 студзеня 2012 года", — сказаў Валеры Цапкала.

«Новы цэнтр пашырыць магчымасці ПВТ па падрыхтоўцы кадраў ў IT-галіны. Паралельна вядзецца праца над стварэннем у Парку бізнэс-інкубатару, у якім маладыя праграмісты змогуць рэалізоўваць найбольш перспектыўныя з сваіх бізнэс-праектаў. Бізнэс-інкубатар адкрыецца летам наступнага года», — адзначыў Валеры Цапкала, перадае БелТА.

Дырэктар адміністрацыі ПВТ таксама дадаў, што забудова тэрыторыі Парку высокіх тэхналогій у бліжэйшыя гады будзе ажыццяўляцца больш інтэнсіўна. «Раней мы звязвалі свае планы па забудове з адным з буйных інвестараў, аднак цяпер у нас некалькі заказчыкаў, што дазволіць хутчэй забудаваць тэрыторыю парку. Заказчыкамі выступаюць адміністрацыя ПВТ, дзве нашы кампаніі-рэзідэнты, Мінгарвыканкам, а таксама адна з замежных кампаній», — сказаў ён.

ПВТ створаны ў 2005 годзе з мэтай фармавання спрыяльных умоваў для павышэння канкурэнтаздольнасці галін эканомікі Беларусі, заснаваных на новых і высокіх тэхналогіях. Цяпер у парку 94 кампаніі-рэзідэнты. Яны рэалізуюць праекты ў банкаўскай, тэлекамунікацыйнай, нафтавай, газавай і іншых галінах, удзельнічаюць у праектах па стварэнні электроннага ўрада ў краінах СНД. Экспарт праграмнага забеспячэння ПВТ з 2005 года пастаянна павялічваўся. Доля экспарту ў агульным аб’ёме вытворчасці Парку высокіх тэхналогій складае каля 80%. Заказчыкамі выступаюць кампаніі з 45 краін свету.

Как вам новость?