У Беларусі створаць нацыянальную кампанію па перапрацоўцы малака

04.03.2011 15:44
Архив Редакция

У Беларусі ў гэтым годзе плануецца стварыць буйную нацыянальную кампанію па перапрацоўцы малака. Аб гэтым паведаміў 4 сакавіка міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы на пасяджэнні Міжурадавага савета па пытаннях аграпрамысловага комплексу СНД.

«Аб’ём перапрацоўкі кампаніі на першым этапе запланаваны на ўзроўні аднаго мільёна тон на год. З гэтай кампаніяй будуць сур’ёзна лічыцца сеткавікі», — цытуе міністра БелТА.

Паводле слоў Міхаіла Русага, у будучай кампаніі будзе шырокая лагістычная сетка. «Хто жадае з намі працаваць на ўзаемавыгадных умовах, гэта магчыма», — сказаў кіраўнік мінсельгасхарча.

Как вам новость?