У Беларусі створаць інстытут культуры

14.09.2010 09:13
Архив Редакция

Урад Беларусі падтрымаў ініцыятыву міністэрства культуры аб стварэнні ў краіне інстытута культуры. Мяркуецца, што гэта ўстанова будзе прэзентаваць беларускую культуру за мяжой і падтрымліваць сувязі з беларусамі замежжа, у тым ліку, з грамадскім аб'яднаннем "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці інстытуту стануць навукова-метадалагічнае, прагнозна-аналітычнае забеспячэнне дзейнасці сферы культуры і мастацтва Беларусі, павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў, ахова гісторыка-культурнай спадчыны і аднаўленне культурных каштоўнасцяў, паведамілі ў мінкульце.

Інстытут культуры ствараецца на базе інстытуту павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, які выходзіць са складу структурных падраздзяленняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКіМ), перадае БелТА.

Інстытут будзе забяспечваць дзейнасць камісіі пры Саўміне Беларусі па знаходжанні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца за мяжой, а таксама вырашаць пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Спецыяльна для гэтага плануецца стварыць адпаведны аддзел інстытуту.

Акрамя таго, у структуру інстытуту культуры будзе ўключаны цэнтр захавання спадчыны вуснай традыцыі беларусаў БДУКіМ.

Как вам новость?
Головоломки