У Беларусі створаць "Ветэрынарны нагляд"

19.10.2010 16:39
Архив Редакция

У Беларусі створаць дзяржустанову "Ветэрынарны нагляд". Новая арганізацыя будзе забяспечваць незалежны дзяржаўны кантроль за вытворчасцю якасных і бяспечных харчовых прадуктаў і харчовай сыравіны жывёльнага паходжання, паведамілі ў дэпартаменце "Белсельгаснагляд" мінсельгасхарча.

«Ветэрынарны нагляд» будзе кантраляваць вытворчасць, нарыхтоўку, захоўванне і перапрацоўку прадуктаў жывёльнага паходжання, кармоў, дыягнастычных, прафілактычных і лекавых сродкаў. Установа будзе сачыць за выкананнем ветэрынарна-санітарных правілаў на аб’ектах, падкантрольных ветслужбы Беларусі, перадае БелТА.

«Ветэрынарны нагляд» будзе таксама кантраляваць выкарыстанне ветпрэпаратаў у ветэрынарыі і жывёлагадоўлі. У функцыі арганізацыі ўвойдзе нагляд за бяспекай генна-інжынерных жывёл і мікраарганізмаў, выведзеных метадамі традыцыйнай селекцыі.

Цяпер функцыі «ветэрынарнага нагляду» часткова выконваюць абласныя, гарадскія і раённыя ветстанцыі, а таксама ведамасныя ветслужбы перапрацоўчых прадпрыемстваў.

Новая дзяржустанова будзе мець свае тэрытарыяльныя структурныя падраздзяленні: 6 абласных, 21 міжраённую і адну гарадскую (у Мінску) інспекцыі. У штаце «Ветэрынарнага нагляду» будзе працаваць 227 супрацоўнікаў. Арганізацыя будзе атрымліваць фінансаванне са сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

На стварэнне дзяржустановы ўрад выдзеліў два месяцы. З уступленнем у сілу закона «Аб ветэрынарнай дзейнасці» 1 студзеня 2011 ГУ «Ветэрынарны нагляд» павінна функцыянаваць у поўным аб’ёме.

Как вам новость?
Головоломки