У Беларусі створана 6390 участкаў для галасавання на выбарах прэзідэнта

19.10.2010 09:39
Архив Редакция

У Беларусі створана 6390 участкаў для галасавання на выбарах прэзідэнта краіны, паведаміў 18 кастрычніка сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Па словах прадстаўніка Цэнтрвыбаркама, найбольшая колькасць выбарчых участкаў сфармавана ў Гомельскай і Мінскай абласцях (1 114 і 1085 адпаведна).

У Берасцейскай вобласці было створана 986 участкаў для галасавання, у Віцебскай вобласці — 911, у Магілёўскай — 818, у Гарадзенскай — 730, распавёў Мікалай Лазавік, перадае БелТА.

У сталіцы створана 702 участкі для галасавання на выбарах. У іх ліку — 280 участкаў, якія будуць працаваць у санаторыях, прафілакторыях, лякарнях і іншых лячэбна-прафілактычных установах, і 52 — у воінскіх частках. Акрамя таго, 44 выбарчыя ўчасткі сфармаваныя за межамі Беларусі.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, пасля завяршэння ўтварэння ўчасткаў, пачнуць ствараць участковыя выбарчыя камісіі, а таксама пачнецца вылучэнне прадстаўнікоў для ўключэння іх у склад камісій. У кожную ўчастковую камісію могуць уваходзіць ад 5 да 19 чалавек. У той жа час для камісій, якія фармуюцца за мяжой, зрабілі выключэнне.

Самі ж выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 19 снежня. З 30 верасня па 29 кастрычніка ініцыятыўныя групы па вылучэнні патэнцыйных прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта краіны будуць займацца зборам подпісаў, якіх павінна быць не менш за 100 тысяч.

З 14 па 23 лістапада пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў. 14-18 снежня пройдзе датэрміновае галасаванне. Вызначэнне канчатковых вынікаў галасавання адбудзецца не пазней за 29 снежня. Другі тур, пры неабходнасці, пройдзе не пазней за 2 студзеня 2011 года.

Как вам новость?
Головоломки