У Беларусі тых, хто мае патрэбу ў жыллі хочуць абмежаваць дзесяццю квадратамі

24.05.2011 11:28
Архив Редакция

У Беларусі рыхтуюць праект указа аб карэкціроўцы падставаў неабходнасці ў паляпшэнні жыллёвых умоў грамадзян. Пра гэта 23 траўня паведаміла ў эфіры беларускага тэлебачання начальніца ўпраўлення міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Наталля Качан. "Агульная норма жылля, неабходнага для пастаноўкі на ўлік будзе не больш за дзесяць квадратных метраў", — сказала яна.

Цяпер дадзеная норма складае 15 квадратных метраў, а ў чарзе па жыллё стаіць 855 тыс. чалавек, 280 тыс. з іх — у Мінску. «Гэта шмат», — лічыць Наталля Качан, перадае БелТА.

Пры гэтым начальнік упраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Горваль заявіў, што рост чаргі выкліканы тым, што дзяржава ўзяла на сябе дадатковыя абавязацельствы па садзейнічанні ў паляпшэнні жыллёвых умоваў сем’яў або асобных грамадзян.

«У мінулым перыядзе пастаянна працягвалася нарошчванне ўмоваў, пры якіх розныя катэгорыі грамадзян мелі права на дзяржаўную падтрымку, якая і выяўляецца ў прадстаўленні льготных крэдытаў і субсідый. У выніку такога сацыяльнага напрамку нарматыўных дакументаў усё больш грамадзян мела права на пастаноўку на ўлік», — сказаў ён.

Как вам новость?