У Беларусі ў трэці раз за месяц даражэе бензін

30.03.2011 15:19
Архив

У Беларусі ў чарговы раз падвышаюцца кошты на аўтамабільнае паліва. Згодна з загадам канцэрна "Белнафтахім" ад 29 сакавіка, цэны на запраўках зменяцца апоўначы, 31 сакавіка. Такім чынам, «Белнафтахім» ужо тройчы за гэты месяц падвышае цэны на бензін.

Зараз дызельнае паліва будзе каштаваць 3150 рублёў за літр (папярэдняя цана — 2 850), Н-80 3150 рублёў (2 850), бензін Аі-92 будзе каштаваць 3300 рублёў замест папярэдніх трох тысяч за літр, а Аі-95 — 3750 рублёў (3 400). 
Акрамя таго, як распавялі ў канцэрне, у цяперашні час робицца пераацэньванне запасаў і рэшткаў паліва, якія знаходзяцца на складах і ў рэзервуарах. 
Як ужо паведамляў Тэлеграф, з 14 сакавіка канцэрн «Белнафтахім» павысіў цану на аўтамабільны бензін А-80 (Нармаль) — на 18,8% да 2 850 рублёў за літр. 
Раней, 3 сакавіка аўтамабільнае паліва на запраўках падаражэла на 4,5-10,4%. Так, літр бензіну Аі-95 стаў каштаваць 3,4 тыс. рублёў (каштаваў — 3240), Аі-92 — 3000 (2870), А-80 — 2410 (2250), дызельнае паліва — 2850 (2580).