У Беларусі ў трох абласцях пачынаюць працу назіральнікі ад СНД

27.10.2010 11:31
Архив Редакция

У Гомельскай, Гарадзенскай і Магілёўскай абласцях Беларусі сёння, 27 кастрычніка, пачнуць працу аддзяленні штабу місіі назіральнікаў ад СНД на выбарах прэзідэнта Беларусі. Пра гэта распавялі ў штабе місіі назіральнікаў ад СНД у Мінску.

Аддзяленні штабу ў Берасцейскай і Віцебскай абласцях ужо адкрыліся 20 кастрычніка. Аддзяленне ў Мінскай вобласці пачне працу крыху пазней, паведамляе БелаПАН.

Па стане на 27 кастрычніка, у складзе місіі назіральнікаў СНД акрэдытаваны 38 чалавек. Усяго ж плануецца акрэдытаваць каля 45 доўгатэрміновых назіральнікаў з ліку прадстаўнікоў ад СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, а таксама супрацоўнікаў дыпламатычных місій краін СНД.

Как вам новость?