У Беларусі вецер пазрываў дахі і абясточыў вёскі

07.02.2011 09:21
Архив Редакция

У выніку моцнага ветру хуткасць, якога дасягала 28 метраў на секунду, пацярпелі 17 населеных пунктаў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Вецер пашкодзіў дахі пяці жылых дамоў і 39-і сельскагаспадарчых будынкаў. Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях у Беларусі на уяперашні момант удалося аднавіць дах аднаго жылога дома. 

Акрамя таго, па дадзеных ДВА «Белэнерга», у краіне па той жа прычыне без электрычнасці засталіся 418 населеных пунктаў. Тым не менш, рамонтнікі змаглі цалкам аднавіць электразабеспячэнне спажыўцоў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у ноч з 31 студзеня на 1 лютага ў вёсцы Сякерычы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці загарэўся дачны дом. Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі міністэрства МНС Беларусі змаглі патушыць пажар, аднак пецярых людзей, якія знаходзіліся на момант узгарання ў доме, выратаваць не ўдалося.

Как вам новость?
Головоломки