У Беларусі ў верасні пачне працаваць «Гібрыдная пошта»

16.08.2010 16:43
Архив Редакция

У верасні Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белпошта» плануе прапанаваць карпаратыўным кліентам новую паслугу — так званую «Гібрыдную пошту». Гаворка ідзе аб комплекснай паслугі, у якую ўваходзяць раздрукоўка, канвертаванне і рассылка інфармацыі, атрыманай ад спажыўца паслугі ў электронным выглядзе, распавялі ў «Белпошце».

Дадзеная паслуга прызначана для арганізацыяў, якія ажыццяўляюць масавыя рассылкі адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

У «Белпошце» адзначылі, што з яе дапамогай сувязісты маюць намер пазбавіць кліентаў ад неабходнасці самастойна або праз пасярэднікаў друкаваць, апрацоўваць матэрыялы, прызначаныя да рассылання, дастаўляць іх у аддзяленне паштовай сувязі для адпраўкі.

Што немалаважна, камерцыйная тайна і канфідэнцыяльнасць інфармацыі перададзенай для рассылкі пры гэтым гарантуецца, падкрэслілі ў РУП «Белпошта».

«У карпаратыўных кліентаў айчыннай пошты з’явіцца магчымасць атрымаць якасную паслугу, адначасова аптымізаваўшы выдаткі», — расказалі ў «Белпошце».

Как вам новость?