У Беларусі вырашылі адрадзіць савецкі значок ГПА

23.03.2010 19:31
Архив Редакция

Аналаг савецкага значка ГПА (Гатовы да працы і абароны) хутка можа з'явіцца ў Беларусі. Пра гэта паведаміла вядучы спецыяліст кіравання фізкультуры міністэрства спорту і турызму Наталля Батаева. "Цяпер у краіне праходзіць конкурс на лепшы дызайн значка, які падоўжыцца да 30 красавіка", — сказала яна.

Па словах Наталлі Батаевай, у Беларусі таксама будзе прыняты «дзяржаўны фізкультурна-аздараўленчы комплекс, які чымсьці нагадвае шкалу нормаў ГПА», паведамляе БелТА.

«Сёння больш за 1,5 млн. жыхароў Беларусі, з якіх 70% — падрастаючае пакаленне, наведваюць розныя спартовыя цэнтры і комплексы. Да іх паслуг 172 фізкультурна-актыўныя аб’яднанні і 48 фізкультурна-аздараўленчых комплексаў. У розныя спартовыя суполкі імкнуцца прыцягваць і цяжкіх падлеткаў», — распавяла Наталля Батаева.

Спецыяліст кіравання фізкультуры мінспорту і турызму таксама нагадала пра тое, што летась»да актыўных заняткаў фізкультурай усё больш стала прыцягвацца не толькі насельніцтва вялікіх гарадоў, але і сельскай мясцовасці». «Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што мясцовыя ўлады вылучалі транспарт для падвозу людзей да спартовых аб’ектаў», — рэзюмавала Наталля Батаева.

Как вам новость?