У Беларусі вызначаць парадак спісання і зносу нерухомасці

15.02.2011 15:26
Архив Редакция

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі падрыхтаваў праект дакументу, які будзе вызначаць парадак спісання і зносу некарыстаных аб'ектаў нерухомай маёмасці. Як паведаміў 15 лютага кіраўнік камітэту Георгі Кузняцоў, у цяперашні час дакумент знаходзіцца на разглядзе ўрада.

Калі раней спісанне і знос нерухомасці клаліся на прыбытак прадпрыемстваў, то цяпер, згодна з праектам дакументу, яны будуць класціся на сабекошт, і для прадпрыемстваў гэты працэс будзе не такім балючым, перадае БелТА.

Георгі Кузняцоў паведаміў, што за апошнія гады ў гаспадарчае абарачэнне краіны было ўцягнута больш за 13 тыс. аб’ектаў нерухомасці з 14 тыс. запланаваных. Па словах старшыні Дзяржкаммаёмасці, усё ліквідныя аб’екты «знайшлі сваіх гаспадароў».

Разам з тым Георгі Кузняцоў адзначыў, што многія аб’екты (у прыватнасці, у сістэме міністэрства абароны) рэалізаваць досыць складана праз іх прывабнасць.

«Больш за палову такіх аб’ектаў трэба пускаць пад нож, напэўна, трэба іх зносіць», — заявіў Георгі Кузняцоў. Паводле яго слоў, такая нерухомасць выстаўлялася на аўкцыёны, але не была запатрабаваная, таму іншага выйсця, акрамя іх зносу, ужо няма.

Как вам новость?
Головоломки