У Беларусі вызначылі напрамкі навукова-тэхнічнай дзейнасці на 2011-2015 гады

26.07.2010 10:40
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня падпісаў указ № 378, які вызначае прыярытэтныя напрамкі навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Беларусі на 2011-2015 гады. "У абсалютнай большасцi сваёй гэтыя напрамкі носяць жыццезабяспечвальны характар, які дазваляе павысіць узровень і якасць жыцця насельніцтва краіны і яе нацыянальную бяспеку", — распавялі ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, у найбліжэйшыя пяць гадоў фінансавыя і кадравыя рэсурсы будуць сканцэнтраваны на такіх напрамках, як энергетыка і энергазберажэнне; аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасці; прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасці; медыцына, медыцынская тэхніка і тэхналогіі, фармацыя; хімічныя тэхналогіі, нанатэхналогіі і біятэхналогіі; інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічнай тэхналогіі; новыя матэрыялы; рацыянальнае прыродакарыстанне, рэсурсазберажэнне і абарона ад надзвычайных сітуацыяў; абараназдольнасць і нацыянальная бяспека.

«Такое рашэнне мусіць забяспечыць арыентацыю навукова-тэхнічнай дзейнасці на рэалізацыю праектаў стварэння новых сектараў эканомікі з высокай доляй дабаўленага кошту, нізкай энерга-і матэрыялаёмістасці прадукцыі, што будзе спрыяць інтэнсіфікацыі развіцця нацыянальнай эканомікі і павышэнню дабрабыту насельніцтва», — адзначылі ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Как вам новость?
Головоломки