У Беларусі ўвядуць страхаванне ад лекарскіх памылак

17.06.2010 11:37
Архив Редакция

Міністэрства аховы здароўя і "Белдзяржстрах" распрацоўваюць праект пастановы аб увядзенні ў Беларусі страхавання ад лекарскіх памылак. Афіцыйная статыстыка лекарскіх памылак у краіне не вядзецца, аднак вядома, што колькасць экспертызаў прызначаных праваахоўнымі органамі па справах аб неналежным аказанні меддапамогі, з 2000 года расце на 15-20% штогод.

Па статыстыцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод ад доктарскіх памылак памірае больш людзей, чым гіне ў ДТЗ. У Расіі, па падліках ГА «Ліга абароны пацыентаў», лічба набліжаецца мінімум да 50 тыс. чалавек. У ЗША ахвярамі «неспрыяльных выпадкаў» ў медыцыне штогод становяцца каля 1,5 млн. чалавек, у Вялікабрытаніі — амаль 850 тыс., у Аўстраліі — каля 400 тыс., у Канадзе — около185 тыс. пацыентаў.

Першае месца па колькасці прафесійных памылак належыць стаматолагам. Гібель ці калецтва парадзіхі ці нованароджанага ў радзільным доме — на другім месцы сярод падстаў для звароту ў суд. Трэцяе месца займаюць хірургі ўсіх спецыяльнасцяў.

Па матэрыялах tvr.by.

Как вам новость?
Головоломки