У Беларусі ўвялі дзяржманаполію на экспарт азотных угнаенняў

10.11.2010 10:50
Архив Редакция

ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" атрымала выключнае права на экспарт азотных угнаенняў ААТ "Гродна Азот". Адпаведны ўказ № 571 "у мэтах удасканалення рэгулявання экспарту мінеральных угнаенняў з улікам эканамічных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь" падпісалі 5 лістапада 2010года. Пра гэта паведаміў кіраўнік службы па сувязях з грамадскасцю БКК Філіп Грыцкоў.

Згодна з указам, «выключнае права знешняга гандлю (у галіне экспарту) мінеральнымі або хімічнымі калійнымі ўгнаеннямі (далей — калійныя ўгнаенні), а таксама мінеральнымі або хімічнымі азотнымі ўгнаеннямі, што вырабляюцца адкрытым акцыянерным таварыствам «Гродна Азот» (далей — азотныя ўгнаенні), замацоўваецца за дзяржавай і рэалізуецца закрытым акцыянерным таварыствам «Беларуская калійная кампанія» і адпаведна адкрытымі акцыянернымі таварыствамі «Беларуськалі» і «Гродна Азот», паведамляе БелТА.

«Пры гэтым адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Беларуськалі» і «Гродна Азот» ажыццяўляюць вываз адпаведна калійных і азотных угнаенняў за межы Рэспублікі Беларусь і іх рэалізацыю толькі закрытаму акцыянернаму таварыству «Беларуская калійная кампанія», якое ажыццяўляе продаж набытых калійных і азотных угнаенняў за межамі рэспублікі», перадае АФН.

Акрамя таго, БКК атрымала права пры разліках з банкамі-нерэзідэнтамі Беларусі, звязаных з атрыманнем фінансавання, страхаваць рызыкі неаплаты або несвоечасовай аплаты пастаўляных на экспарт калійных і азотных угнаенняў у страхавых арганізацыях (у тым ліку ў замежных страхоўшчыкаў, якія не маюць права ажыццяўляць страхавую дзейнасць у Беларусі), якiя вызначаюцца банкамі, якія фінансуюць гэта, — нерэзідэнтамі Беларусі. ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» таксама можа даваць пакупнікам беларускіх азотных угнаенняў адтэрміноўку плацяжу на тэрмін да года ад даты адгрузкі.

Да 5 снежня ў мэтах прымянення нулявой стаўкі падатку на дабаўленую вартасць павінен быць вызначаны спіс дакументаў, якія пацвярджаюць вываз азотных угнаенняў за межы краіны. Пры гэтым калійныя і азотныя ўгнаенні выключаць з пераліку тавараў, на якія ўсталёўваюцца лімітавыя мінімальныя кошты.

У студзені-верасні 2010 года вытворчасць мінеральных угнаенняў у Беларусі павялічылася на 87,8% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года да больш 4,7 млн. тон у пераразліку на стопрацэнтнае ўтрыманне пажыўных рэчываў. Выпуск калійных угнаенняў пры гэтым вырас у 2,2 раза да больш як 4 млн. тон, азотных — на 0,6% да 566,5 тыс. тон. Пастаўкі на знешні рынак калійных угнаенняў за студзень-жнівень 2010 года павялічыліся ў 2,9 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года да больш як 2,9 млн. тон, азотных — паменела на 13,8% да 129,3 тыс. тон да студзеня-жніўня 2009 года.

Как вам новость?
Головоломки