У Беларусі ўвялі новыя тэрміны забароны на лоўлю рыбы

15.03.2011 13:35
Архив Редакция

У Гомельскай і Берасцейскай абласцях Беларусі з 22 сакавіка па 20 траўня будзе дзейнічаць вясновая забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы. Дадзеная мера змешчана ў пастанове міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя № 8 ад 11 сакавіка 2011 года, паведамілі ў мінпрыроды.

Між тым, на возеры Чырвонае Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, на канале «Мікашэвіцкі» на працягу 2,5 кіламетраў уверх ад месца ўпадзення канала ў раку Прыпяць і на ўчастку Прыпяці на адлегласці 500 метраў уверх і ўніз па плыні ад месца ўпадзення ў яе канала «Мікашэвіцкі» тэрміны забароны на лоўлю ўсіх відаў рыбы будуць дзейнічаць з 1 красавіка па 30 траўня 2011 года.

«Прыняцце названай пастановы выклікана павышэннем сярэднегадавой тэмпературы па рэспубліцы ў цэлым і павелічэннем розніцы тэмператураў паміж поўначчу і поўднем Беларусі, у сувязі з чым вадаёмы і вадацёкі паўднёвых абласцей раней вызваляюцца ад лёду, вада хутчэй выграваецца і нераст пачынаецца раней», — паведамілі ў міністэрстве.

Как вам новость?
Головоломки