У Беларусі ўвялі забарону на наведванне лясоў

10.06.2011 11:00
Архив Редакция

У Берасцейскай, Гомельскай і Мінскай абласцях (за выключэннем Мінскага раёна), а таксама ў Віцебскім і Полацкім раёнах Віцебскай вобласці, Клічаўскім, Асіповіцкім і Чэрыкаўскім Магілёўскай і Слонімскім Гарадзенскай праз высокую пажаранебяспеку ўвялі забарону на наведванне лясоў. Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст сектару па ахове, абароне лесу і надзвычайных сітуацыях мінлясгаса Павел Дземянцей.

Мясцовыя выканаўчыя органы прынялі адпаведныя рашэнні згодна з арт.76 Ляснога кодэксу Беларусі. Забарону таксама ўвялі на ўезд аўтатранспарту ў лясныя масівы ў тых рэгіёнах, дзе сіноптыкі рэгіструюць чацверты і пяты класы пажарнай небяспекі, перадае БелТА.

З пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясным фондзе мінлясгаса зарэгістравалі 236 пажараў на плошчы 86,82 гектара: у Берасцейскай вобласці — 68 пажараў (22,08 гектара), Гомельскай — 52 пажары, у Магілёўскай — 36 пажараў (28,89 гектара), у Віцебскай — 12 пажараў (5,72 гектара), у Гарадзенскай — 34 пажару (6,35 гектара), у Мінскай — 34 (7,53 гектара).

У Беларусі пакуль не зафіксавалі ніводнага верхавога пажару, калі цалкам лес гіне. Усе пажары лакалізаваны і патушаны. Работнікаў дзяржлесаховы перавялі на ўзмоцнены рэжым працы, у лясгасах, дзе рэгіструецца пяты клас пажарнай небяспекі — увялі абавязковае кругласуткавае дзяжурства.

Как вам новость?
Головоломки