У Беларусі ўводзіцца тэхрэгламент на бензін і дызпаліва

29.06.2010 10:50
Архив Редакция

Пастановай Савета міністраў з першага ліпеня гэтага года ў Беларусі ўводзіцца ў дзеянне тэхнічны рэгламент "Аўтамабільны бензін і дызельнае паліва. Бяспека". У дакуменце вызначаюцца патрабаванні да бензіну і дызельнага паліва ў мэтах аховы навакольнага асяроддзя, абароны здароўя чалавека і маёмасці, а таксама папярэджання дзеянняў, якія ўводзяць у зман спажыўцоў адносна прызначэння, якасці і бяспекі прымянення гэтага паліва.

Калі дадзеныя віды нафтапрадуктаў не будуць адпавядаць патрабаванням тэхрэгламента, іх не дапусцяць да размяшчэння і абарачэння на рынку, перадае БелТА.

Перш чым бензін і дызельнае паліва патрапяць на рынак, яны пройдуць працэдуру пацвярджэння адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту і атрымаюць маркіроўку. А пры размяшчэнні на рынку кожная партыя бензіну і дызпаліва павінна будзе мець дакументы аб якасці.

Аўтабензіну з метала-і амінаўтрымальнымі актанапавышальнымі прысадкамі, у тым ліку этыліраваны аўтамабільны бензін, не зможа размяшчацца на рынку. Для паляпшэння эксплуатацыйных паказчыкаў аўтабензіну і дызельнага паліва дапускаецца выкарыстанне вытворцам прысадак, якія не аказваюць негатыўнага ўздзеяння на рухавікі ўнутранага згарання тэхнікі.

Паводле тэхрэгламента адказнасць за адпаведнасць паліва новым нормам нясуць вытворца, яго ўпаўнаважаны прадстаўнік, арганізацыя па забеспячэнні нафтапрадуктамі і прадавец.

Тэхрэгламент прадугледжвае паэтапны пераход да еўрапейскіх патрабаванняў да ціску насычаных пароў, фракцыйнага, вуглевадароднага складу і масавай долі серы, аб’ёмнай долі бензолу ў аўтабензіне, а таксама масавай долі серы ў дызпаліве.

Как вам новость?
Головоломки