У Беларусі ўводзяць абмежавальныя пошліны на экспарт лесу

13.10.2010 11:09
Архив Редакция

У Беларусі ўводзяцца абмежавальныя экспартныя пошліны на некаторыя віды лесаматэрыялаў. Такая мера прадугледжана ў новым указе прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлінаў на лесаматэрыялы.

У адпаведнасці з дакументам, падпісаным кіраўніком дзяржавы, прадугледжваецца дыферэнцыяваны падыход да ўвядзення экспартных мытных пошлінаў на пэўныя таварныя групы лесаматэрыялаў.

Так, уводзяцца вывазныя мытныя пошліны на паліўную драўніну ў выглядзе бярвёнаў, паленаў, сукоў, вязанак галля ўсіх пародаў даўжынёй больш за метр. Памер пошліны — 100 еўра за кубічны метр.

Як растлумачылі ў Адміністрацыі прэзідэнта, гэта стане забароннай мерай для экспарту гэтага віду лесаматэрыялаў, а таксама стымулам для перапрацоўкі ўнутры краіны дроўнай драўніны ў шчэпку або дровы расколатыя. Такім чынам, дабаўленая вартасць пры продажы гэтай прадукцыі будзе павялічана. Беларускія ўлады лічаць, што гэта стымулюе стварэнне вытворчасцяў па выпуску дроў колатых і паліўнай шчэпкі, у тым ліку з прыцягненнем замежных інвестыцый.

Уводзіцца абмежавальная пошліна на круглую драўніну з дубу

Акрамя таго, абмежавальная экспартная пошліна ўсталёўваецца на круглую драўніну з дубу, а таксама апрацаваную фарбай, травільнікамі, креазотам або іншымі кансервантамі. Яе памер складзе 100 еўра за кубічны метр.

Эксперты лічаць, што гэта дазволіць абмежаваць вываз цвердалістай драўніны з мытнай тэрыторыі Беларусі за межы краін-членаў Мытнага саюза. Гэта таксама будзе спрыяць эфектыўнаму выкарыстанню рэсурсаў каштоўнай цвердалістай драўніны айчыннымі дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі, выпуску прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю (мэбля, шпон і іншыя). Гэта, у сваю чаргу, павялічыць даходы рэспубліканскага бюджэту за кошт экспарту гэтай прадукцыі.

Абмежавальная экспартная пошліна ў памеры 100 еўра за кубічны метр уводзіцца і на палі, калы і завостраныя слупы цвердалістых гатункаў. Такая мера павінна прадухіліць вываз з мытнай тэрыторыі Беларусі за межы краін-членаў Мытнага саюза пад выглядам слупоў каштоўнай дубовай драўніны.

Уводзіцца абмежавальная пошліна на пілапрадукцыю

Аналагічная пошліна (100 еўра за кубічны метр) уводзіцца на пілапрадукцыю з дубу, буку, клёну. Гэта дазволіць абмежаваць вываз пілапрадукцыю цвердалістых гатункаў з нізкай ступенню перапрацоўкі, якую мэтазгодна выкарыстоўваць для вытворчасці мэблі і атрымання прадукцыі высокай дабаўленай вартасці.

Разам з тым, на іншую пілапрадукцыю з лісцяных і іглічных гатункаў указам прэзідэнта прадугледжваецца нулявая стаўка вывазной мытнай пошліны.

Как вам новость?
Головоломки