У Беларусі ўводзяцца новыя правілы аўтастрахавання

30.06.2010 15:36
Архив Редакция

З першага ліпеня ў Беларусі ўводзяцца новыя правілы страхавання аўтамабіляў. Таксама з'явіцца новы від страхоўкі — комплексны. Акрамя таго, у новых правілах зафіксавана палажэнне аб тым, што калі шкода ад аварыі складае менш за 200 еўра і ўдзельнікі ДТЗ прыйшлі да ўзаемнай згоды, можна будзе абыйсціся без дапамогі супрацоўнікаў ДАІ.

Акрамя таго, у пацярпелага боку з’явіцца права атрымліваць кампенсацыю ў сваёй страхавой кампаніі, а не вінаватага, перадае «Савецкая Беларусь».

Аднак, новаўвядзенні закрануць не ўсіх, з улікам таго, што некаторы час яшчэ будуць дзейнічаць старыя дамовы страхавання. Пераходны перыяд складзе каля года: цалкам механізм запрацуе з першага ліпеня наступнага года, што прадугледжана ўказам № 519.

Як распавялі ў Беларускім бюро па транспартным страхаванні, каб не ўзнікала непаразуменняў, страхавыя агенты выдадуць кожнаму кліенту памяткі на выпадак, як дзейнічаць у выпадках ДТЗ, калі ва ўсіх удзельнікаў аварыі «новыя» дамовы страхавання.

У выпадках, калі ў аднаго з удзельнікаў ДТЗ «старая» дамова — дзейнічаюць ранейшыя правілы і тэрміны выплаты. «Давядзецца ў любым выпадку выклікаць супрацоўнікаў ДПС і звяртацца па пакрыццё шкоды ў страхавую кампанію вінаватага», — адзначылі спецыялісты.

Как вам новость?
Головоломки