У Беларусі хочуць аб'яднаць падаткі на зямлю і нерухомую маёмасць

10.02.2011 10:43
Архив Редакция

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі ў найбліжэйшай будучыні плануе аб'яднаць падатак на зямлю і падатак на нерухомую маёмасць. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра па падатках і зборах Сяргей Налівайка. Паводле яго слоў, калі такое рашэнне будзе прынята, адлічэнні на капітальнае будаўніцтва, хутчэй за ўсё, закрануты не будуць. 

Сяргей Налівайка таксама паведаміў, што пытанне аб аб’яднанні двух падаткаў ўжо абмяркоўвалася з кіраўніком Дзяржаўнага камітэту па маёмасці. Па словах намесніка міністра, першапачаткова новаўвядзенне можа быць укаранёна ў якасці эксперыменту ў адным з раёнаў рэспублікі, перадае «Народная воля«.

Як раней перадаваў Тэлеграф, міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец 9 лютага на пасяджэнні калегіі міністэрства заявіў, што ніякія новыя падаткі ў Беларусі ўводзіцца не будуць. Пры гэтым кіраўнік ведамства нагадаў, што «ў мінулым пяцігоддзі нямала зроблена для якаснага паляпшэння характарыстык падатковай сістэмы». У прыватнасці, адзначыў міністр, за пяць гадоў у краіне адмянілі 26 падатковых плацяжоў.

Как вам новость?
Головоломки