У Беларусі хочуць легалізаваць нелегальныя маршруткі

21.09.2010 12:10
Архив Редакция

У найбліжэйшы час у Беларусі плануюць урэгуляваць праблему нелегальных маршрутных перавозак на гарадскіх і міжгародніх маршрутах. Чыноўнікі плануюць заканадаўча праводзіць конкурсы і выстаўляць нелегальных перавозчыкаў на тыя маршруты, дзе яны самі хочуць працаваць. Пра гэта распавёў намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко.

Па словах чыноўніка, адпаведная пастанова ўрада ўжо падрыхтавана і ўзгоднена з зацікаўленымі органамі. Дадзены дакумент плануецца прыняць да канца верасня, перадае БелаПАН.

Аляксандр Шышко адзначыў, што кіроўцы маршрутак часцяком грэбуюць пытаннямі бяспекі. Па словах намесніка міністра, нярэдка аўтамабілі перавозчыкаў не адпавядаюць тэхнічным патрабаванням, вадзіцелі парушаюць правілы дарожнага руху. Акрамя таго, нелегальныя перавозчыкі пераманьваюць пасажыраў у рэгулярных перавозчыкаў за кошт больш нізкай цаны.

Как вам новость?
Головоломки