У Беларусі хочуць пабудаваць 34 энергаб'екты за кошт кітайскіх крэдытаў

30.08.2010 16:13
Архив Редакция

У Беларусі плануюць пабудаваць 34 энергетычныя аб'екты з удзелам крэдытных рэсурсаў кітайскіх банкаў. Так, напрыклад, за кошт кітайскіх крэдытаў плануюць пабудаваць цеплавыя электрастанцыі ў Берасці і ў шэрагу іншых беларускіх гарадоў, а таксама працягнуць новыя лініі электраперадачы ад шэрагу гідраэлектрастанцыяў.

Акрамя таго, частку кітайскіх інвестыцыяў плануюць накіраваць на лінію электраперадачы напругай 330 кв для выдачы магутнасці першага энергаблока беларускай атамнай электрастанцыі, перадае БелаПАН.

Таксама запланавана будаўніцтва парагазавай установак на Бярозаўскай і Лукомскай ДРЭС. Да ўсяго іншага, за кошт кітайскіх крэдытаў плануюць запусціць 11 энергетычных падстанцыяў ў Мінску.

Как вам новость?
Головоломки